Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/98

Гэта старонка не была вычытаная

Таварыства. У Заходняй Беларусі ляжыць цэнтр Эўропы. Пачатковы курс політычнае экономіі. Лёндон — сталіца Англіі. Нацыянальнае пытаньне. Студэнты Беларускага Пэдагогічнага Тэхнікуму разьехаліся на летнія вакацыі. Мілітарызм і імпэрыялізм. Тэлеграфная станцыя. Навуковы соцыялізм. Да Вялікай Расійскай Рэволюцыі на Беларусі была партыя Беларускае Соцыялістычнае Грамады. Курляндыя й Ліфляндыя — сумежныя паміж сабою. Тэхніка й супрацоўніцтва ў соцыялістычным грамадзянсьцьве. Пролетарская ідэялёгія і ідэялёгія буржуазных кляс. Клясавая барацьба. У Фінляндыі ёсьць прыгожы вадаспад Іматра. Сумаю называецца агульны лік пры складаньні. Прамыслова-капіталістычны грамадзянскі лад. Рэволюцыя й эволюцыя. Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт. Соцыяльная рэволюцыя і соцыяльная рэформа. Конфіскацыя прыватнай уласнасьці. Псыхолёгічныя падставы панаваньня пролетарыяту.

Практыкаваньне 43. Сінія хвалі шумяць і бурляць. Хвядос пашоў да нябёс (дым). Сястра стаяла на ганку. Хата пакрыта гонтамі. Фабрычныя работнікі забаставалі. У нашым горадзе шмат фабрык. Антоля купіла сіняе хварбы. На рэчцы бывае вагар. Вагар перавярнуў човен. Хмаркі ахварбаваліся ў залаты цьвет. Андрэй Кузьме родны Хвёдар. Агата гуляла з Тодарам. Кніжкі ляжалі ў шуплядзе. Трапіў, як куляй у плот. Гэты дубец вельмі разгаты. Жыта пасеялі на картаплянішчы. Картопля — заморская расьліна. Ня бразгайце дзьвярыма! Выскачыў, як Піліп з канапель. Дзяўчынка пашыла сабе беленькі хвартушок. Хама з Апанасам пашлі на рынак. Мы вучыліся арытмэтыцы. Брату купілі новыя галёшы. У нас кахляная печ. Язэп купіў пяць хунтаў цукру. Пранук пашоў у хвальварак. Тамаш вучыўся заграніцай. Наша Хацім’я хоча капусты й бацьвіньня. Малако стаяла ў гарнушку. Яўхім прынёс бярэмя дроў. Не фігуруйся, Грышачка! На дварэ стаялі хурманкі. Паліто было на хутры. У школах выкладаюць географію. Памылка ў фальш ня ставіцца. Камяніца была фігурыста пабудована. Мой брат гаворыць пафранцуску.