Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/106

Гэта старонка не была вычытаная

ў сьпеў лагодны ціха ахінае (Я. Кол.). Які-б то быў крук, каб выпусьціў з рук. Чымсі з благім квасам, дык лепей з вадою, абы не з бядою. Хоць з вадою, абы не з бядою. За што купіў, за тое і прадаў. І паху яго штоб ня было тут! Каб-жа то была праўда! Каб воля, знайшоў-бы сабе поле. Калі-ж бы я што калі каму якое, а то я ніколі нікому нічога, — дык за што-ж мне тое? Каму за шутку прымаюць, а другому за тое-ж шкуру зьдіраюць. Касіць-бы касіў, калі-б хто косу насіў. Лепей лычны мір, чымсі раменная справа. Ня тут-то было. Нібы-то была жывая вада. Рад-бы даць шага на малебен, да самому патрэбен. Сьвініна — псіна, дрозд — саланіна, да калі-б к гэтаму дразду да кусок сала, то-то-б была патрава. Хоць Міхайла абы-б не папіхайла. Цешыўся старац, што перажыў марац, ажно ў маю нясуць яго да гаю. Што-б было з нашаю чайкай, калі-б мы ехалі ў ёй подчас буры па моры? Вагар стаў-бы пералівацца цераз край, і нам не ўдалося-б вярнуцца пад бераг, асабліва, калі недалёка ад берагу ёсьць падводнае каменьне. Разгарыся, вячэрняя зорка, перад раньняю разгарыся! Расхадзіся, наша гаспадынька, перад жнейкамі, расхадзіся! Адмыкай-жа высокія церамы залатымі ключмі, адмыкай-жа! Засьцілай-жа тонкімі абрусамі цясовыя сталы, засьцілай-жа! Да вітай-жа першую жнейку-пастацяначку, да вітай-жа! Адтаго мы пагалелі, што соладка пілі і елі. Ад таго месца да места пяць вёрст. Што нам да таго, што ён няўзоркі! А датаго, ён яшчэ ня ў сталых гадох. Тады-то і было, як па вадзе плыло. Ці ўсё-то спажыць, што ў чужой клеці ляжыць! Нашто козамі сена травіць? Нашто ў клець ісьці па муку, калі торба вісіць на круку? У ёй і крупы драныя, і кускі ламаныя. Грошы круглы, адтаго і коткі. Дай свае табакі, ато ад чужое нос баліць (прыказка). Высока над зямлёю чуваць маркотны крык жураўлёў; борзда ляцяць яны з поўначы на поўдзень і сваім крыкам быццам шлюць нам сваё апошняе разьвітаньне. Хоць-бы дзе кусьціка рэдкая цень! Няма двара, няма хаткі, штоб было бяз жаднай звадкі.