Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/148

Гэта старонка не была вычытаная

прыпякае! Усё ішло, здавалася яму, звычайным парадкам. От, ведама, забаўляліся, як дзеці. Ох, паплыў-бы я, здаецца, хмаркі, разам з вамі! У нашай, напрыклад, воласьці другі ўжо год, як ідуць непарадкі. Прызнацца, Андрэй нават ня рад быў, што сьсек той дубок. Гэтая карчма бывала бітком была набіта людзьмі. Каню, відаць, ня вельмі падабалася несьці на сабе свайго нядбалага гаспадара. Апроч таго, яны і па натуры былі мурашкі-практыкі. Папраўдзе сказаць, мне не хацелася ехаць на ўловы. А вясна, тымчасам, рабіла сваё. Перш-на-перш, мы суседзі, а потым, і сама справа вымагае нашай супольнасьці. Бывала ўстане, бедны, падыдзе да акна ды глядзіць на яснае неба. У вольныя дні бывала клікала цётка Ганна малога Юрку ў грыбы. Нарэшце, надумаліся яны паглядзець, што гэта значыць.

Практыкаваньне 6. Сьпісаць вершы звычайнымі радкамі.

1. Родныя вобразы.

Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае,
Чым так прыкованы я
К вам, мае ўзгоркі роднага поля,
Рэчкі, курганы, лясы,
Поўныя смутку і жальбы-нядолі,
Поўныя сумнай красы?
Толькі я лягу і вочы закрыю —
Бачу я вас прад сабой:
Ціха праходзіце вы, як жывыя,
Зьзяючы мілай красой.
Чуецца говар мне сьпелае нівы,
Ціхая жальба палёў,
Лесу высокага гоман шчасьлівы,
Песьня магучых дубоў…
Вобразы мілыя, вобразы смутныя,
Родныя вёскі і люд!
Песьні цягучыя, песьні пакутныя
Бачу і чую я тут.

Я. Колас.