Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/157

Гэта старонка не была вычытаная

яна сваімі дужымі плячмі, і лёд покае, трашчыць. Ціха і плаўна коцяцца воды вольнага Нёмна ў ціхую даль, толькі ў часе глухой непагоды з берагу Нёман ня выйдзе амаль. Ці саву аб пень, ці пень аб саву — усё саве бяда. Атаўка — сену прыбаўка, да ня ўмеў скасіць Саўка. Вось на сьвеце як бывае: хто працуе, той і мае. Ня страшыць сьцюжай там зіма, ні злых марозаў там няма, а краскі вечна там растуць, у гаях птушкі там пяюць. Ажывіўся замак хмуры: усюды блеск, гараць агні. Надумаліся мы каня прадаваць: ціхават быў, і дыхавіца прычапілася. Пішчыць дзесь чайка на балоце; пліска трасе хвастом на плоце; турчыць працяжна жабін хор, і дзеці рвуцца з хат на двор. Буйным жыцьцём усё чыста кіпела; слава далёка за мора ішла; ворага кожны за плечы браў сьмела; цемра чужынцаў ня страшна была. Хлопцы папрасілі пабудзіць іх заўтра да сонца: яны надумаліся пайсьці ў грыбы. Яшчэ сонца было нізка, а ў хлопцаў былі ўжо поўныя кошыкі баравікоў. Тут было глыбока, і вада мела цёмны колер ад гэтай глыбіні. Кінуліся першыя буйныя каплі, і дождж паліўся, як з вядра.

Практыкаваньне 10. Сьпісаць і заўважыць знакі крыпынку ў злучаным сказе.

Прачнуліся нівы і хаты; уся ў полі людзкая сямейка; за сошкай шнуруе араты; ля статку іграе жалейка. Знаць, сіла ў сяўца не малая: захоча — і сьвет пераверне. З студні вада па рыштоках праводзіцца на поле, і бясплодная пустыня ажывае ўраджаем. Суша і вада зусім не падобны да сябе: па зямлі можна хадзіць, а ў вадзе мы тонем. Неба зацягнулася лёгкімі хмарамі, як кудзеляю, але было ціха і цёпла, як часта трапляецца ў харошую веснавую ноч. Нікла жыцьце ў лесе шумным, агаляўся твар зямлі, і ляцелі з крыкам сумным над балотам жураўлі. Доўга ня мог заснуць Міхаська: заўтра рана выбіраецца ён у дарогу. Паветра мы ня бачым, але яно абкружае нас з усіх бакоў. Калі мы пабяжым, паветра ўдарае нам у твар, і тады мы яго чуем. Над калыскай матка