Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

ў пушчы. Ня я б—ю, вярба б—е. П—яўкі жывуць у балотнай вадзе. Пад—яжджаючы пад горад, мы здалёк ужо бачым вежы і хвабрычныя коміны. Госьці ўжо раз—ехаліся. Ад п—янства дабра ня бывае. На бязрыб—і і рак рыба. Усім па сем, а гаспадару восем, гаспадыні дзевяць, бо хораша дзеліць. У нас завёўся дзікі голуб. Раз—юшаны леў вельмі страшны. Горка з—есьці, а жаль пакінуць. Ходзяць па полі ў раздум—і мужчыны.


§ 4. Літары Ў, Й і прыдыханьне.

Правіла 4. Літары Й і Ў. Літары Й і Ў пішуцца тады, калі гукі і і у ня твораць асобнага складу, напрыклад: рай, мой, вайна, хвойка; быў, воўк, кароўка, пісаў.

Практыкаваньне 5. Сьпісаць і словы з літарамі й і ў падчыркнуць.

Паехаў мой сынку на вайну. Згінуў сьнег з сырой зямлі. Ані вухнуў, ані рухнуў. А воўку памоўка, а воўк тут. Мы знайшлі малога зайчыка. Ня руш нічога і ня бойся нікога. Будзь здароў, як рыжык бароў. Май усяго даволі, а бяды ніколі. Або пан, або прапаў. На межы расла хвойка. Бярэш кароўку, бяры і вяроўку. Мы чыталі байку пра зайца. Поўнач пеўні пракрычалі. У нашага барана роўная воўна. З поўначы холаду, сіверу буйнага, гусі на поўдзень ляцяць. Стукаў дзяцел і жаўна. Прыветна сонейка глядзіць. Паліўся срэбрам сьпеў прыгожы ў далёкай сіняй вышыне. Май — каню сена дай, а сам на печ уцякай. Поўна бочачка віна, нідзе дзірачкі няма. Эх, як слаўна, як прыгожа, хораша, прыстойна! Над палямі змрок прарваўся, па нізе расплыўся. Міма хмурынка прайшла. Між палёў шырокіх я адзін стаю. Уецца павуціна. Стагі на лузе вежамі жаўцеюць. Роўненькім шнурочкам жураўлі на вырай ляцяць над лясочкам. Салавей у гаі сьвістаў.

Правіла 5. А. Калі гук у стаіць асобна ці на пачатку слова, дык бывае то складовым, то нескладовым.