Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/61

Гэта старонка не была вычытаная

Практыкаваньне 30. Папаў, як у нерат: ні ўзад, ні ўперад. Бяда, калі ў жыце лебяда, але няма горшай бяды, калі ні жыта, ні лебяды. Колькі вутка ні мудруй, а лебедзем ня будзеш. Ні мора, ні зямля — караблі ня плаваюць, бо нельга (балота). Ішоў маладзён ні дарогай, ні пуцём; умыўся ні вадою, ні расою, а ўцёрся ні тканым, ні праным (месяц). Коціцца брыльца — ні дна, ні рыльца (яйцо). Ні відам ня відаць, ні ў казках сказаць. Ні гадана, ні жадана, а само прыйшло. Ні за што, ні пра што. Ні ладу, ні складу. Ні сьцяты, ні павешаны. Ні мукі пылінкі, ні солі драбінкі, ні пітва расінкі. Ні самому паглядзець, ні людзям паказаць. Ні стуку, ні груку. Ні то рыба, ні то мяса. Дзіравага мяшка як ні супаўняй, ніколі ня супоўніш. Як ваўка ні кармі, а ён усё ў лес глядзіць. Не сядзі, дзіцятка, бокам: тут табе не нарокам. Нядбаламу ня жаль часу. Гулявы нож ні на што ня згож. Нібы то была жывая вада. Ні выплюнуць, ні праглынуць. Ні да якой работы няма ахвоты. Нідзе так, як там. Ні калі тое было, ні калі тое будзе. Ні к воднаму берагу ня прыстаў. Ні адтуль, ні адсюль. Ні нашым, ні вашым. Ні туды, ні сюды. Ніхто ня знае, што яго чакае. Каму няймецца, таму заўсёды ілжэцца. Як ні валяйся, а ў чужое ня кідайся. З дурным ні знайсьці, ні згубіць.


§ 12. Правапіс іменьнікаў.

1. а) Назоўны склон адзіночнага ліку.

Правіла 24. Калі іменьнікі стаяць у назоўным склоне адзіночнага ліку, то:

1) на канцы жаночага роду пішацца пры цьвёрдай аснове а, а пры мяккай аснове — я: вёска, рэчка, як сястра, вада; доля, вішня, як зямля, гульня;

2) на канцы ніякага роду (і ў вінавальным склоне) пішацца пры цьвёрдай аснове пад націскам о, бяз націску а: сяло, гняздо; мора, вока; а пры мяккай асндве пад націскам ё, бяз націску е: жыцьцё, гальлё; поле, сьмецьце, чытаньне.

Толькі ў такіх словах, як: цемя, вымя, рамя, бярэмя, стрэмя, зерня, на канцы будзе я, як імя, кураня, парася і інш.