Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

Каласочкі на саломках галоўкай качаюць. Будуць жыці дзеткі патомныя добраю доляй, доляй шчасьліваю. Белаватаю пялёнкай уздымаецца туман над лугамі. Пішчаць дзесь чайкі на балотах. Вераб’я падманваюць каноплямі, а чалавека словамі. Стаіць Грыгор паміж гор, палкаю падпёршыся, шапкаю накрыўшыся (грыб). Няма лепшай вячэрачкі, як у мамкі за столікам з родным браткам-саколікам. Я ў мамачкі ў госьцях была і з брацейкам гаварыла. Пазарастаюць сьцежачкі ельнічкам-бярэзьнічкам, вадзіцаю закоцяцца. Я сваімі сьлёзкамі лугі тапіла, я сваімі сухотамі лясы сушыла. Буслы ходзяць чародамі па лузе. Вочы рыся вялікія, лупатыя, з касматымі бровамі.

Практыкаваньне 38. Цярпеньнем і працай горы пераносяць. Вучэньне паможа змагацца з нядоляй, з няволяй. Белым інеем пакрыты на гасьцінцы беразьняк. Уюцца думкі смутным роем. Крыўдзіцеляў зможаш, як цёмен ня будзеш. За баляваньнем ходзіць галадаваньне. За гаем пачыналася роўнае поле. За хвалямі хвалі бягуць. Песьняй душу весялі. Пасьпех — людзям на сьмех. Грады зарасьлі зельлем. Бачаньнем жорава ня зловіш. Некім жалем веяла ад старэнькае хаты. Вада патрэбна і расьлінам, і стварэньням. Конь прывязан повадам, а госьць полуднем. З надзеяй сеем жыта мы ўвосень; з надзеяй сустрачаем выраі вясной. Ой пад гаем зеляненькім здаўся мне сон дзівенькі! На ўсходзе неба грала полымем пажару. Блескам-дрыгаценьнем зорка замігала. Як я полем іду, колас гнецца ка мне. Жалем сьціскаюцца грудзі. Любая думачка зданьнем шчасьлівым, сонейкам ясным стаіць. Дурань з дурнем схадзіліся ды адзін на другога дзівіліся. Кучка топаляў стаіць. Многа страшных здарэньняў успомнілі хлопцы. Вецер стогне над ім уздыханьнем глухім.

ЗАДАЧКА 27-ая. Сьпісаць і паставіць, заместа рысак, літары Е, Я.

За баляваньн—м ходзіць галадаваньне. Цярпеньн—м і працай горы пераносяць. Белым іне—м