Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/94

Гэта старонка не была вычытаная

закрывае ад вачэй і поле, і лес. Узышла ўжо першая зорка. Кажаны вылецелі з сваіх месц, дзе яны сядзелі ўвесь дзень. На балоце закракталі жабы. За лесам ясьнее: гэта круглы месяц запаліў ліхтарык і сьвеціць над чорнаю зямлёю. Вёска заціхае. Тухнуць агні. Адзін толькі месяц і зоркі цараць над сонным сьветам.

Практыкаваньне 55. Сьпісаць і дзеяслоўныя прыметы і прыслоўі падчыркнуць.

Гэта табе дзякаваны хлеб. Бітаму сабаку кія не паказывай. Запарушанае вока. Сярод парудзелае леташняе травіцы пачала паказвацца зялёная мураўка. Дождж абмыў твар зямлі, пакрыты пылам. Плакала бедная маці, стоячы над труною свайго сына. Вы ня раз ляжалі каля крынічкі, схаваўшыся там ад гарачага летняга сонца. Даганяючы, не нацалуешся. На лечаным кані далёка не заедзеш. Напужаная варона і вераб’я баіцца. Нябітаму няма чаго плакаць. Пазычаны хлеб еж ды аглядайся. Выратаваны з гразі конь і лужыны баіцца. Скручаны, зьверчаны па хаце скача (венік). Бягучага ваўка добра і за хвост злавіць. Вочы завідушчыя, а рукі заграбушчыя. Усё забыта, што зямлёю пакрыта. Гоянае раны ня трэба дражніць. Дараванаму каню ў зубы не глядзяць. Дзела бытае, даўно забытае. Іншае дараванае абходзіцца даражэй за куплёнае. Засеянага людзі ждуць. Праглынутага ня выплюнеш, а выплюнутага не падымеш. З незабітага ліса шубы ня шыюць. Прамытае вады ня бывае. Сядзеўшы, нічога ня выседзіш. Пытаючыся, дапытаешся. Узяўшысь за гуж, не кажы, што ня дуж. Каля вады ходзячы, абмочышся. Сьпіць, як пшаніцу прадаўшы. Заварыўшы кашу, не шкадуй масла. На чужы лоб шыбаючы, трэба і свой падставіць. Ня зьведаўшы броду, ня кідайся ў воду. Не пераскочыўшы, не кажы гоп. Ня еўшы лягчэй, а пад’еўшы ляпей. Паслаўшы дурнога, а за ім другога. Ехаўшы бачком, ні з кім не зачэпішся. Баючыся воўка, і ў лес не хадзіць. Воўк не выбіраючы душыць авечкі. Салавей пяе прыпяваючы, а я, млода, плачу прылягаючы (п.). Пад вароты пад’яжджаючы, чую бра-