Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

беларусамі. Так былі прыняты Э. Вайводзіш, А. Махноўскі, М, Іваноў, Г. Сушынская і Л. Габран. Каб атрымаць сабе такіх надзейных і сьвядомых працаўнікоў, мясцовыя правадыры беларускага руху, як К. Езавітаў, Я. Краскоўскі і В. Пігулеўскі, які таксама як і Езавітаў у кароткі час ператварыўся ў Латвійскага падданага, стварылі беларускія вучыцельскія курсы, якія пачаліся ўжо з 1921 году.

На гэтых курсах, на якія хадзіла значная частка вучыцялёў расейскае нацыянальнасьці, было ўведзена і навучэньне гэографіі Беларусі. На курсах, як і ва ўсіх беларускіх школах, нават да канца красавіка месяца 1924 году, аб Беларусі навучалі па падручніку гэографіі Беларусі А. Смоліча, каторы лектар гэографіі А. Якубецкі радзіў курсантам мець. У памянутай кнізе паміж іншым гаворыцца, што „кожны ведае, што для нас, беларусаў, Бацькаўшчынай ёсьць беларуская зямля, на якой мы самі жывём, дзе жывець беларускі народ, да якога мы належым. Гэографія Бацькаўшчыны ёсьць гэографія Беларусі.“

На 4-ай старонцы ў стацьці „карта Беларусі“ сказана: „Праз паўночную Беларусь цячэ Дзьвіна. Праплыўшы міма Полацку, гэтае калыскі старое беларускае дзяржаўнасьці, ды міма грознае крэпасьці Дзьвінску, яна ўваходзе ў зямлю Латышоў.

Умовы міру, якімі скончылася ўсясьветная вайна, што вялася праз 6 годаў на нашай зямле, падзялілі Беларусь паміж 5-ма дзяржавамі. Латвія атрымала пагранічныя землі, Дзьвінскі, Ілукштанскі, Дрысенскі, Себежскі паветы, усяго прыблізна 6.000 квадратных вёрстаў са 150.000 беларускага насяленьня. Такі палітычны падзел не апіраецца ні на якія гэографічныя асновы. Межы новых дзяржаў праведзены па жывому целу Беларусі. Гэты штучны палітычны падзел мы ў далейшым выкладзе ня будзем браць пад увагу.“

Як ілюстрацыя, да гэтай стацьці дададзена карта, пад якой напісана: „Палітычны падзел Беларусі ў 1920 годзе“. На гэтай карце відаць, што