Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

Рэзалюцыя пра „Рыскі трактат“ гэткага зьместу:

„1) Беларускі народ вядзе, вёў і будзе вясьці барацьбу за Незалежную і непадзельную Беларусь;

2) Беларуская нацыянальная палітычная канфэрэнцыя заклікае ўсе актыўныя беларускія сілы да вызначанай рэвалюцыйнай барацьбы ўсімі, якія маюцца ў іх распараджэньні, сродкамі проці падзелу Беларусі і прапануе глядзець як на ворага беларускага народу на кожнага, хто прызнае Рыскі мірны трактат. У канцы ўсіх гэтых рэзалюцый ёсьць гэткае паведамленьне: „Прэзыдыум беларускае нацыянальнае палітычнае Праскае канфэрэнцыі, грунтуючыся на рэзалюцыях, выказываючых жаданьне ўсіх беларускіх партый і арганізацый, абвяшчае, што адзіны поўнапраўны законадаўчы ворган на тэрыторыі Беларусі ёсьць Рада Беларускае Народнае Рэспубікі і яе прэзыдыум на чале з Крачэўскім“.

Таварыства „Бацькаўшчына“, падтрымліваючы зьвязак з вышэйпамянутай канфэрэнцыей, працавала і кіравалася ўвесь час ня толькі па статуту, зарэгістраванаму ў Латгальскім вакружным судзе, але і па статуту, які ў свой час быў выпрацаваны і прапанаваны Менскай „Бацьўшчынай“. Такія статуты Менскай „Бацькаўшчыны былі знойдзены пры вобыску ня толькі ў дзелаводстве Дзьвінскае „Бацькаўшчыны“, але і ў дзелаводстве Люцынскае „Бацькаўшчыны“ ў сэкрэтара Таварыства Міхала Іванова. Мэты Менскае „Бацькаўшчыны“ відаць з выдадзенай ёю карты Беларускае Народнае Рэспублікі, якая надрукавана на жоўтых паштовых картках і на якой як складныя часткі Беларусі паказаны часткі Ілукштанскага, Дзьвінскага і Люцынскага паветаў. Такія карткі пашыраў і ў Латвіі К. Езавітаў.

У канцы 1923 году ці ў пачатку 1924 году па прапанове дырэктара беларускае гімназіі Я. Краскоўскага, да яго явіліся В. Корці, В. Пігулеўскі, А. Якубецкі, П. Мядзёлка-Грыб, П. Жэрдзі. Памянёным асобам Я. Краскоўскі прачы-