Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

таў ліст, атрыманы ад беларускага грамадзкага і палітычнага працаўніка Цьвікевіча з Прагі, у якім прапануецца беларускім грамадзкім працаўнікам у Празе, Латвіі і другіх дзяржавах утрымліваць кантакт у беларускай грамадзкай працы, і з якога можна зразумець, што трэба стварыць аб‘яднаны фронт дзеля развіцьця беларускага вызваленчага руху.

На кватэры сэкрэтара Дзьвінскага Таварыства „Бацькаўшчына“ Пятра Паўчара ў 1920 годзе калісь быў значны лік беларускае літаратуры, у тым ліку былі таксама кніжкі пад назвай „Беларусы і палякі“ — Езавітава, часопісь „Бацькаўшчына“, шмат газэт, карта ў расейскай і францускай мовах пад назвай „Карта Беларусі“ і паштовыя карткі, на якіх намалявана карта Беларускае Рэспублікі, гэрбы і штандары Беларусі. На гэтых картках „Беларускае гаспадарства абыймала горад Дзьвінск, частку Рэжыцкага і ўвесь Люцынскі павет.

Па словам П. Паўчара гэтую літаратуру і карты ён атрымаў у Рызе ад К. Езавітава, які даручыў яму яе распаўсюджываць.

Калі ў красавіку месяцы 1923 году К. Езавітаў быў назначаны дырэктарам Люцынскае беларускае гімназіі, туды, працай апошняга, была ўнесена палітыка. Ен зайшоў так далёка, што ў клясе у часе лекцый вучні чыталі беларускія газэты, каторыя ён ім даваў.

24 сакавіка 1923 году Дзьвінская беларуская „Бацькаўшчына“ атрымала ад Праскага беларускага студэнства гэткую тэлеграму: „Сьвяткуючы 25-ае сакавіка, шчыра вітаем. Хай жыве Незалежная Непадзельная Беларусь!“

З ведама кіраўніка Беларускага Аддзелу пры Міністэрстве Прасьветы С. Сахарава ў часе 1922/23 году і нават пазьней, беларускім школам у Латгаліі была выслана і тамака 2 гады ва ўсіх беларускіх школах была ў карыстаньні, як вучэбная дапамога, памянутая карта Беларусі, падручнік гэографіі Беларусі А. Смоліча і кніжка „Беларускі ка-