Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

лендар на 1922 год“, у якім паміж іншым сказана, што да Беларусі належыць разам з другімі і Віцебская губэрня.

У 1922 годзе, увосень, у Люцыне карту Беларускае Народнае Рэспублікі, друкаваную на жоўтых паштовых картках, распаўсюджываў С. Сахараў. Такія ж карты ён у памянуты час даў у памятку І. Паўлоўскаму, Л. Тамашыцкаму і іншым. У С. Сахарава бачылі беларускі календар на 1922 год і брашуру Доўнар ЗапольскагаАсновы дзяржаўнасьці Беларусі“, якую ён, па яго тлумачэньню, атрымаў ад К. Езавітава.

Каляндар памянутага абразцу Сахараў у 1922 годзе прадаваў жыхарам Янавольскае воласьці. У К. Езавітава бачылі падручнік гэографіі Беларусі Смоліча і ў вялікім ліку часопісь „На чужыне“ 1921 г., якую ён распаўсюджываў у Дзьвінску, куды прыехаў для закладаньня „Бацькаўшчыны“, таксама як і прыблізна 20-30 паштовых картак, на каторых была намалявана карта Беларусі з надпісам „Беларуская Народная Рэспубліка“.

У ліпеню 1922 году К. Езавітаў даў вучыцелю беларускае школы Граверскае воласьці вёсцы Дудалі для школьнай бібліотэкі кніжкі, між якімі знаходзілася гэографія Смоліча і пазьней пры вобыску адабрана карта Беларусі.

Акурат такую-ж карту у канцы 1922 г. Езавітаў даў вучыцелю беларускае школы Прыlруйскае воласьці ў вёсцы Зяленчыкі А. Цімаховічу.

К. Езавітаў у гутарцы выказаўся, што будучая Беларусь абойме Люцынскі, Рэжыцкі, Дзьвінскі і Ілукштанскі паветы.

На агульным сходзе сяброў „Бацькаўшчыны“ ў Люцыне як Езавітаў, так і С. Сахараў казалі, што цэнтр „Бацькаўшчыны“ знаходіцца ў Менску. У бібліатэцы Люцынскае беларускае сярэдняе школы у 1924 годзе была часопісь „На чужыне“ і „Беларускі календар на 1922 г.“

У концы лета 1923 году Я. Краскоўскі ў Дзьвінску даручыў К. Багінскай прадаваць вучням рожныя падручнікі, між каторымі знахадзіў-