У 1923-1924 г.г. ён паказываў вучням часопісь „На чужыне“ і на лекцыях казаў вучням, што кожны расеец ці паляк, які радзіўся ў Латгаліі — беларус.
21 лістападу 1921 году ён заклаў у Люцынскім павеце ў вёсцы Старая Слабада Т-ва „Бацькаўшчыну“.
Вучыцялі А. Махноўскі, Э. Вайводзіш і Г. Сушынская дзеяльна агітавалі паміж вучнямі і казалі, што тутака нашая Бацькаўшчына, нашая матка Беларусь, што Пустынская воласьць і Дзьвінск будуць уключаны ў Беларусь і што ў гэтай воласьці будзе Беларусь, аб чым Г. Сушынская нават адчынена казала ў Пустынскай валасной радзе.
Вучыцелька Талоеўскае беларускае школы Прыдруйскае воласьці Л. Габран у 1924 годзе гэографію выкладала па падручніку Смоліча і па карце Беларусі 1919 году, павешанай у клясе, і тлумачыла вучням, што на карце намалявана Беларусь, што Прыдруйская воласьць належыць Беларусі, — што тутака хутка будзе Беларусь, якая сюды прыйдзе з вайной, і што Дзьвінскі і Люцынскі паветы будуць належаць Беларусі.
В. Пігулеўскі і таксама другія з правадыроў беларускага руху, казалі, што стварэньне самастойнае Беларусі больш ня ёсьць зданьне, што ўжо цяперака Радавая Расея дала аўтаномію тэй частцы Беларусі, якая знаходзіцца пад Радавай Расеей, што таксама ўжо ў Польшчы дасягнута некаторая свабода і што гутараць ужо аб беларускай аўтаноміі і ў Польшчы.
Робючы вобыскі ў падазраваных знойдзена:
1. У дырэктара Люцынскае беларускае гімназіі К. Езавітава ў яго кватэры у Люцыну, Латгальская вуліца № 64:
a) Беларуская народная этнаграфічная карта, у каторай у адносінах да сучаснае дзяржаўнае Латвійскае тэрыторыі межы праведзены так, што ў межы этнаграфічнае Беларусі залічаны гэткія часткі Латвіі: уся ўсходняя частка Люцынскага павету, пачынаючы ад Корсаўкі і канчаючы Асьвейскім возерам, далей усходняя частка Рэжыц-