Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

кага і Дзьвінскага павету з мястэчкам Корсаўкай і местам Дзьвінскам, і нарэшце ўсходняя частка Ілукштанскага павету з местам Ілукштамі.

b) Стацьця, напісаная ў расейскай мове, падрыхтаваная на складзеных старонках белае паперы; на першай старонцы стацьці напісана: „Змагайся — пераможаш“, покліч прыгнечанай Беларусі. Выданьне Замежнай Беларускай Вызваленчай Дэлегацыі. Покліч прызначаўся беларусам у Амэрыцы і Канадзе, каб тыя складалі ахвяры сколькі магчыма на справу вызваленьня беларускага народу з пад чажацкага ярма, і каб можна было-б закласьці спэцыяльны фонд, г. зн. „Беларускі Фонд Вызваленьня“. У концы стацьці сказана, што нас (г. ё. беларусаў) лічуць пасыўнымі, дабрадушнымі, цярплівымі.

„Гэта так, беларус дабрадушны, ён цярплівы, ён церпіць да часу, пакуль мерка мукаў не пераліецца цераз бераг, але тады — сякеру ў рукі і з ёй у бойку (напралом). Цяпер такі момант надыйшоў. Мы доўга цярпелі, больш ня можам. Мы паўсталі, каб дабіцца свабоды і зямлі і ў нашых руках зьяе грозная народная сякера. Памажыце яе трымаць моцна ў руках. Хай жыве вызваленьне Беларусі! Эўропейскі Аддзел дэлегацыі вызваленьня Беларусі. Старшыня Росіч. Сэкрэтар Пушча. Па ўсім справам беларускага вызваленчага хаўрусу зьвяртацца па адрэсу: Whiterussian National Committie 1632 N. Robeu Striet. Chicago Ill.“

c) Ліст, датаваны 19.XII. 1923 г., які пачынаецца зваротам: „Паважаны К. Б.“ і прадаўжаецца так: „Ваш ліст, датычучы вучыцялёў, я перадаў Камітэту Беларускае Прасьветы (Наркомсьвет Беларусі), што пасьля яго будзе прапанавана, сказаць цяжка, хоць сьвядомыя вучыцялі на платформе беларускага Радавага ўраду таксама патрэбны, у зьвязку з далучэньнем да Беларусі Магілёўскае і Віцебскае губэрняў. Магілёўскі вокруг далучаны ўжо ў часе канфэрэнцыі, а пра Віцебскі вокруг яшчэ не вядома, дзе той застанецца“.

d) Падручнік гэографіі Беларусі А. Смоліча. 2-ое выданьне.