Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

паветаў, хаця-ж Дзьвінск, Ілукшты і Люцын не азначаны паміж іншымі, азначанымі на карце гарадамі. На першай старонцы сказана: „З часу вялікае вайны прайшло чатыры гады, а для Бацькаўшчыны сонца яшчэ ня ўзыйшло, як у іншых народаў. Над нашымі галавамі яшчэ ўецца смурод. Мы сонца яшчэ ня бачым. Нам яшчэ трэба змагацца з нашымі ворагамі за сваю сьветлую будучыню. Цяжка працаваць над родным будынкам застаўшымся на Бацькаўшчыне беларусам. Крок за крокам яны адваёвываюць родную зямлю і баронюць свае правы на яе. У гэтай барацьбе мы ня можам застацца толькі сьведкамі. У гэты цяжкі момант мы павінны памагчы сваім братом, усім чым можам: маральнай падтрымкай, грашмі і ўзброеннай сілай. Першыя крокі ў гэтым напрамку ўжо зроблены. У нас ёсьць свае нацыянальныя ўстановы, але гэта толькі першы крок“. На 11-ай старонцы ёсьць карта Эўропы з надпісам: „Беларусь паміж сваймі суседзямі“. На карце, якая зроблена ў відзе нямой карты, адзначана Беларусь і ў яе межы ўключаны невялікія часткі Латвійскае тэрыторыі. На 12-ай старонцы часопісі намалявана карта Беларусі і чорнай рысай абведзены прастор, каторы названы Беларусьсю. У адношаньні да Латвіі паказаная рыса дзяржаўных межаў Беларусі йдзе па тэрыторыі сучаснае Латвіі і ўключае ў Беларусь тэрыторыяльныя часткі Люцынскага, Дзьвінскага і Ілукштанскага паветаў. „Беларусь яшчэ дасканальна не разьмежавалася са сваімі суседзямі, і таму, кажучы пра межы Беларусі, разумеем тыя яе межы, у якіх, як усе з тым згодны, жывець беларускі народ. Магчыма, што пры правядзеньні межаў, які-небудзь кавалачак беларускае зямлі і адпадзе каму-небудзь з суседзяў, ці наадварот, дзеля таго, каб выпрастаць межы“.

4. У дырэктара Дзьвінскае беларускае гімназіі І. Краскоўскага ў Дзьвінску, Варшаўская 16, рожная перапіска палітычнага характару, каторая паказывае, што ён меў зносіны з арганізацыямі беларускага руху ў Коўне, Празе і Варшаве:

a) Дзьве, маляваныя вучнямі, карты на бе-