Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

лай паперы вялікага памеру. На абедзьвюх картах надпісы „Беларускія ўзвышшы і раўнядзі“. Межы Беларусі маляваны так, што бязсумлеву відаць, што тэрыторыя Беларусі абыймае Дзьвінскі і Люцынскі паветы і часткі Ілукштанскага і Рэжыцкага паветаў.

b) Ліст, адрэсаваны яму, Краскоўскаму. У памянутым лісту паміж іншым сказана: „Атрымаў ліст з Вены і Львова, у якім пішуць, што дух і настрай вельмі добрыя, шмат надзей. У што гэта толькі ўсё выльецца.“

c) Кавалак лістовае паперы, вялічынёй у 1/4 аркуша, на якім рукой чорнымі чэрнямі ў беларускай мове напісана: „Вільня. Віленская, 8. Луцкевічу. Вітаем з нацыянальным сьвятам. Шчыра з Вамі. Краскоўскі, Мядзёлка, Якубецкі, Корці, Пігулеўскі і Жэрдзі. Варшаўская вуліца, 16. Краскоўскі“.

d) Ліст атрыманы з Коўны, пісаны 25.VII. 1923 г., падпісаны нейкім Пятром і адрэсаваны Яну і Ўладзімеру, у каторым паміж іншым сказана, што „Усход просіць нас трымацца, толькі магчыма, і далучыць усходнія землі да іх хутара. Вільня гіне пад польскім ботам. На суседзяў кепскія надзеі, трэба бараніцца самім. Трэба заснаваць сваю незалежную базу і вясьці барацьбу моцна і ўпарта. Гэтай базай павінна быць Амэрыка. Цяпер усю сваю ўвагу трэба зьвярнуць на яе. Центр цяперака знаходзіцца ў Літве. Калі-б толькі яго не папрасілі выехаць. Гэта яго справа, але дзе-б ён ня быў, ён застанецца незалежным ні ад каго. Навокал асяродку трэба нам аб‘яднаць усё, што ў нас ёсьць і ядыным фронтам дабіцца незалежнага існаваньня і на Бацькаўшчыне. На гэтых днях будзе выдадзена дэклярацыя нашае далейшае дзеяльнасьці, a пакуль што пасылаю Вам покліч сябрам Рады і беларускім арганізацыям, які зараз-жа пашліце ў Вільню.“

e) Нейкая папера на трох старонках, у якой паміж іншым сказана, што „латышы ўсё-ткі ўбачылі, што акрамя Езавітава да беларускага руху