Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

далучыліся яшчэ Краскоўскі, Якубецкі, Паўлінка[1], я, і навокал нас, праўда невялічкая, затое сьвядомая, грамада вучыцялёў Дзьвінскага павету, каторая знаходзіцца ў сфэры нашага ўплыву. Тыя 27 чалавек, якіх мы выпусьцілі з сярэдняе школы і гадовых вучыцельскіх курсаў былі, можа быць, і ня зусім цэнныя з боку педагагічнага, але затое яны былі срога нацыянальным элементам; і так трэба было зрабіць ампутацыю: звольніць 20 вучыцялёў ворагаў, з якіх 11 нават па пашпартам ня хочуць лічыцца беларусамі, і на іх мейсца прызначыць новыя сілы. Сахараў прапанаваў правясьці гэта гэткім чынам: з‘арганізаваць лётнія курсы, на чале якіх стаю я[2]. За лета мы высьвятлім самы найгоршы элемэнт і пасьведчаньні аб сканчэньні курсаў выдадзем сьвядомай нацыянальна частцы. Беларускае Ўпраўленьне, каторае кожны год выдае пасьведчаньні — дазволы працаваць у беларускіх школах, — гэтыя дазволы выдасьць толькі тым вучыцялям, у каторых будуць пасьведчаньні нашых курсаў. Каб было фармальна, юрыдычнай падставай для нявыдачы пасьведчаньня аб сканчэньні курсаў мы прызначылі ўсім іспыты па прадметам беларусаведаньня. Такім чынам увесь цяжар гэтае апэрацыі Сахараў усклаў на нашую групу.“

5. У кіраўніка Дзьвінскае беларускае пачатковае школы А. Якубецкага ў яго кватэры ў м. Дзьвінску, Менская вуліца, 74:

a) Карты Беларусі, такія-ж, якую знайшоў інспэктар пачатковых школ Дзьвінскага павету і места Л. Озолін у сваім інспэкцыйным падарожжы 22./III. 1924 г., у беларускай пачатковай школе Дзьвінскага павету, Капінскае воласьці, у вёсцы Дудалі.

b) Некалькі карт Беларусі, маляваных ад рукі вучнямі, на якіх бязсумлеву залічаны ў межы

  1. Мядзёлка-Грыб. Увага Рэдакцыі.
  2. Як высьвятлілася на судзе, ліст гэты быў пісаны гр. У. Пігулеўскім, які быў Кіраўніком летніх вучыцельскіх курсаў. Увага Рэдакцыі.