Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

Беларусі часткі Дзьвінскага Ілукштанскага і Люцынскага паветаў.

6. У вучыцельцы беларускае сярэдняе школы П. Мядзелка-Грыб, у яе кватэры ў Дзьвінску, Варшаўская вуліца № 17, рожная перапіска палітычнага характару, якая паказывае, што ў яе былі зносіны з арганізацыямі беларускага руху за межамі. Паміж іншым копія з нейкага ліста, пісанага Цьвікевічу, каторы падпісаны дырэктарам тэй-жа школы I. Краскоўскім і вучыцялямі Жэрдзі, Корці, Якубецкім і Мядзёлка-Грыб.

7. 1.V. 1924 г. ў кватэры кіраўніка беларускае пачатковае школы Прыдруйскае воласьці, у вёсцы Шнёкава, М. Талеркі: брашура Доўнар-Запольскага „Асновы Дзяржаўнасьці Беларусі“, у якой паміж іншым сказана, што Беларусь ёсьць вялікі абшар зямлі, што скадаецца з Менскае, Магілёўскае, Смаленскае (цалком) і амаль усяе Віцебскае губэрні, выключаючы Рэжыцкі і Люцынскі паветы.

8. 10.V. 1924 г. у вучыцеля Люцынскае беларускае пачатковае школы М. Іванова ў Люцыну, Вакзальная вуліца, № 67, брашуры са статутамі беларускага культурна-прасьветнага Т-ва „Бацькаўшчына“, каторыя выпрацаваны і прапанаваны Цэнтральным Кіраўніцтвам „Бацькаўшчыны“ аддзяленьням Т-ва і выдадзены 1.X. 1918 г. ў Менску.

9. 26 красавіка 1924 году ў памешканьні беларускае пачатковае школы Дзьвінскага павету, Гравёрскае воласьці, у вёсцы Дудалі, у кіраўніка гэтае школы А. Махноўскага ў яго кватэры — карта Беларусі па вонкаваму выгляду і істоце, акурат такая-ж, якая была знойдзена інспэктарам Дзьвінскага павету Озоліным у сваім інспэкцыйным падарожжы 22 сакавіка 1924 году.

10. 3 травеня 1924 году ў вучыцелькі беларускае пачатковае школы Прыдруйскае воласьці, у вёсцы Талоева, Л. Габран — падручнік гэографіі Беларусі А. Смоліча, выданьня 1919 году. На 77, 78, 79 і 83 стар. ёсьць артыкул аб падзеле Беларусі на вокругі і паветы, пры чым на 82 стар. ў артыкулу „Полацак і Прыдзьвінскі вокруг“ ска-