Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

зана: „Гэты вокруг складаецца з 7 паветаў: Дзісьненскага, Дрысенскага, Полацкага, Лепельскага, Ілукштанскага і Дзьвінскага (Дынабургскага)“. Далей на 90-ай старонцы названы і апісаны гарады Полацкага і Прыдзьвінскага вокругаў, пры чым паміж гэтымі гарадамі названы і гэткія: Ілукшты, Дзьвінск, курорт Пагулянка і Краслаўка. Стацьця пад назовам „Вокруг Задзьвінскіх узвышшаў“ (Віцебская губэрня), каторая надрукавана на 177-185 старонцы, падзелена на некалькі частак, пры чым у частцы пад назовам „Галаўнейшыя мейсцы“ (184 стар.) названы паміж іншым гарады: Люцын і Корсаўка, аб становішчы жыхароў каторых дадзена невялічкае апісаньне. У адносінах да Корсаўкі сказана, што ў гэтым горадзе жывуць беларусы, латышы і расійцы і што гэтым горадам канчаюцца беларускія землі і пачынаюцца латыскія.

29 красавіка 1924 году кіраўнік I. Прыдруйскае пачатковае школы А. Озолін аддаў паліцыі 2 карты Беларусі такія ж, якую інспэктар Дзьвінскага павету Озолін знайшоў у Дзьвінскім павеце ў Гравёрскай воласьці, у вёсцы Дудалі. У бібліотэцы II. пачатковае школы Прыдруйскае воласьці знойдзена гэографія Беларусі А. Смоліча і „Асновы Дзяржаўнасьці Беларусі“ проф. Доўнар-Запольскага.

8 і 15 травеня 1924 году ў Дзьвінску ў памешканьні дзяржаўнае беларускае гімназіі, Жытомірская вуліца № 4, пры вобыску знойдзена:

а) 3 экз. „Гэографіі Беларусі А. Смоліча“, Беларуская прырода (Фізычная Географія) 2-ое выданьне Віленскага беларускага выдавецтва Б. Клецкіна.

б) Беларускі календар на 1917 год, у якім паміж іншым сказана, што: „праводзючы нашыя межы мы будзем прытрымлівацца нашае мовы: дзе народ гутарыць пабеларуску, тыя мейсцы далучаюцца да Беларусі, адкідываючы тыя мейсцы, дзе народ гутарыць мяшанай пераходнай мовай. Дык тады нашая мяжа на захадзе пойдзе прыблізна ад Корсаўкі (Паўночн. Заходняя чугунка) на Дзьвінск і Кашадары… такім чынам абведзеная