можаце пахваліцца ня толькі вы, але і мы тутака ў Літве. Вельмі прашу, наколькі можна хутчэй адказаць на ліст з Прагі, бо прыходзе час, калі так ці інакш, але аканчальна трэба вырашыць пытаньні. Адказ на свой рэфэрат Краёваму Цэнтру я чакаю штодня і аб усім тым, што будзе датычацца Латвіі наагул і Латгаліі ў прыватнасьці, я Вам зараз-жа паведамлю“.
З паперы № 2357 ад 27 чэрвеня 1924 году, адрасаванай Аддзелу пачатковых школ Школьнага Дэпартамэнту і дашытай да справы, відаць, што падручнік гэографіі „Гэографія Беларусі“ А. Смоліча Беларускае Прасьветнае Ўпраўленьне Міністэрства Прасьветы падавала ў цэнзуроўку Таварышу Міністра Прасьветы з просьбай дазволіць карыстаць яе ў беларускіх школах, на што Таварыш Міністра Кіраўніку Беларускага Аддзелу вусна сказаў, што гэты падручнык у няпраўленым відзе ня можа быць у карыстаньні. Дазволу карыстацца ў беларускіх школах картай, якую знайшоў інспэктар Озолін, рэвізуючы Дудальскую пачатковую шкалу, Міністр Прасьветы не даваў. Той-жа самы Школьны дэпартамент у сваёй паперы, ад 22 ліпеня 1924 году, № 2724, паведаміў, што Міністэрства Прасьветы не давала свайго дазволу ўвясьці ў беларускіх школах навучэньне гісторыі і гэографіі Беларусі і плян лекцыяў у Люцынскай 2-ой беларускай школе ў 1923-24 вучэбным годзе зацьверджаны ў Школьным Дэпартамэнту без вышэйпамянутых прадметаў. Плян лекцыяў на 1923-24 вучэбны год для Дзьвінскае беларускае сярэдняе школы Міністэрства Прасьветы не зацьвярджала, а таму і ўведзеныя прадметы ў гэтай школе, беларуская гэографія і гісторыя, разглядаюцца, як недазволеныя.
Закліканыя да адказу К. Езавітаў, У. Корці, У. Пігулеўскі, І. Краскоўскі, А. Якубецкі, П. Мядзёлка-Грыб, П. Жэрдзі і М. Іваноў у паднятым супроць іх абвінавачаньні сябе вінаватымі ня прызналі і растлумачылі.
К. Езавітаў — наколькі яму вядома, што Мядзёлка-Грыб у 1918 годзе састаяла ў партыі соцыял-рэволюцыянероў, у той групе, якую рэпрэ-