Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

зэнтаваў яе муж Т. Грыб, каторы ў гэты час жывець у Празе і адведывае ўнівэрсытэт. Соцыял-рэволюцыйная партыя паставіла сабе мэтай дабіцца незалежнасьці нацыянальнай Беларусі. Ен, Езавітаў, быў, за час ад пачатку 1918 году да вясны 1919 году, у палітычнай партыі беларускіх соцыял-фэдэралістаў, якая мела мэтай заснаваньне нацыянальных дзяржаў усіх народаў Эўропы і пасьля аб‘яднаць іх у адну Эўропейскую фэдэрацыю. У склад гэтае фэдэрацыі павінна была вайсьці самастойная нацыянальная Беларусь. У праграме гэтае партыі ня былі прадугледжаны акрэсьленыя рубяжы Беларусі, але толькі было прадугледжана, што ў склад яе павінны былі вайсьці тыя абводы, дзе большасьць жыхароў — беларусы. Соцыял-фэдэратыўную партыю ў гэты час рэпрэзэнтуе П. Крачэўскі ў Празе, з якім ён, Езавітаў, перапісываецца нават да гэтага часу. З П. Крачэўскім і Л. Зайцам у яго была перапіска і на палітычныя тэмы, г. ё. у тых выпадках, калі ім у якім-небудзь палітычным пытаньні патрэбна была рада яго, Езавітава, ці знаць яго погляды. У лютым гэтага году ён атрымаў некалькі лістоў ад рожных асобаў, а мяноўна: ад былога члена соцыял-фэдэратыўнае партыі Ластоўскага, былога Старшыні Рады Беларусі Крачэўскага, былога Міністра Замежных спраў Беларусі Цьвікевіча і Т. Грыба, у якіх яны паведамлялі яго аб нязгодах і сварках у палітычных партыях, што зьявіліся паміж імі. У зьвязку з гэтым ён паслаў у лютым ці сакавіку гэтага году адказ Т. Грыбу, каб яны лепш склікалі конгрэс і на ім высьветлілі ўсе спрэчныя пытаньні.

Карту Беларусі, выдрукаваную на паштовых картках жоўтага колеру, ён атрымаў у ліку 20-30 экзэмпляраў у 1921 годзе ад кнігарні Міністэрства Беларускіх Спраў Літоўскага Ўраду ўмясьцёх з другімі кніжкамі. Гэтыя кніжкі і карткі ён прывёз у Дзьвінск і тутака частку аддаў кніжным крамам на камісію. Карту Беларусі ён атрымаў у 1922 годзе ад Беларускага Ўпраўленьня Міністэрства Прасьветы. Ен дапушчае магчымасьць, што паміж памянутымі кніжкамі, каторыя прысла-