Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

леўскі, жонка Краскоўскага, Якубецкі, Мядзёлка-Грыб і вучыцель Александровіч. Насколькі яму, Корці, вядома, дык станоўча ўсе беларускія грамадзка-палітычныя працаўнікі пад непадзельнай Беларусьсю разумеюць усе тыя землі, каторыя заселены беларусамі, і таму ён выводзе, што ў гэтую непадзельную Беларусь войдуць і часткі сучаснае Латвіі.

У. Пігулеўскі — што соцыял-фэдэратыўная партыя ў пытаньні аб дзяржаўных межах Беларусі прытрымлівалася таго погляду, што дзяржаўная мяжа сучаснае Латвійскае тэрыторыі не нарушаецца і ні якія часткі Латвіі да Беларусі не далучаюцца. Гэтага погляду трымаецца таксама і ён і ягонае акрэсьленае перакананьне такое-ж. На агульных сходах членаў „Бацькаўшчыны“ ён ніколі ня быў. На паседжаньнях Праўленьня Т-ва казалася і абгаварывалася выключна аб справах, якія проста адносіліся да Т-ва і ніколі ніякія палітычныя гутаркі на паседжаньнях Праўленьня не падыймалася і пра палітыку не казалася. Карта Беларусі, каторую яму паказалі на папярэдным сьледзтве, ён бачыў першы раз. Ніколі і нікому ён не казаў, што Дзьвінск павінен стаць горадам Беларусі. В. Паланевіч лічыць яго вінаватым у звальненьні яе ад пасады вучыцелькі. Паланевіч шмат разоў пагражала яму помстай, г. ё. казала, пасадзіць яго ў турму. Ніколі ніхто яму не прапановываў ніякага адказнага мейсца ў Маскве. Аб тым, што ў Дзьвінскай „Бацькаўшчыне“ былі зносіны з беларускімі грамадзкімі ці палітычнымі арганізацыямі за мяжой, або з працаўнікамі гэткіх арганізацый, яму нічога не вядома. У такой нарадзе, дзе абгаварывалася пытаньне аб заснаваньні аб‘яднанага фронту для беларускага вызваленчага руху, ён удзелу ня прыймаў і аб такой нарадзе нічога ня ведае. Тэлеграмы беларускага студенства з Прагі і паперы Старшыні Беларускага Нацыянальнага Хаўрусу на імя Дзьвінскае „Бацькаўшчыны“ ён ня бачыў.

І. І. Краскоўскі — што ён ніколі ні ад каго ня чуў, каб „Бацькаўшчына“ служыла палітычным мэтам. Карту Беларусі і жоўтыя паштовыя