Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

карткі з надпісам, што гэтыя карткі выдадзены Менскай „Бацькаўшчынай“ ён бачыў у першы раз. Ніколі ён не казаў і ніколі таксама ня чуў, што Дзьвінск беларускае места і што кожны расіец, які арадзіўся ў Дзьвінску, сам па сабе ўжо беларус. У Дзьвінскай беларускай сярэдняй школе гэографію Беларусі выкладаў вучыцель Якубецкі па падручніку гэографіі Беларусі А. Смоліча. Такая кніга была і ў некаторых вучняў Гімназіі, каторую яны набылі за грошы з тых кніжных складаў, якія былі ў Гімназіі. Выкладаньне па гэтай кнізе было дазволена Беларускім Аддзелам Міністэрства Прасьветы. Паказаныя кніжкі гэографіі ён па свайму запатрабаваньню атрымаў з Вільні ад кніжнага выдавецтва Клецкіна. Этнаграфічная карта Беларусі, выдадзеная ў Вільні, з дазволу Віленскае вайсковае цэнзуры ў 1919 годзе, у даручанай яму Гімназіі ў карыстаньні, як вучэбная дапамога ня была. Такую карту ён бачыў у Якубецкага, калі той прынёс яе з сабой у школу. Усе вучэбныя дапамогі былі пасланы ў Беларускі Аддзел Міністэрства Прасьветы і ім не рабілася ніякіх перашкод, таму ён і думаў, што ўсе гэтыя кніжкі дазволены, як вучэбныя дапамогі.

З беларускімі грамадзка-палітычнымі дзеячамі за рубяжом ён зносіны меў, але выключна па пытаньням культурна-нацыянальным, але ніяк не палітычным, бо ён зараз наагул палітыкай не займаецца. Выраз, скарыстаны ў лісту Цьвікевіча, што „пасля паўгоду будзе адзіны фронт ад Вільня — Прага, Дзьвінск — Коўня да Менску“, трэба разумець як культурна-нацыянальны беларускі фронт, а ніяк не палітычны. На адным са звычайных сходаў вучыцялёў ён паведаміў іх аб атрыманьні ліста і аб зьместу апошняга, пры чым прасіў прысутных выказаць свае думкі. На гэтым сходзе былі: ён (Краскоўскі), Якубецкі, Корці, Пігулеўскі, Жэрдзі і Мядзёлка-Грыб. Дзьве знойдзеныя ў яго карты ёсьць клясовыя працы вучняў і на іх адзначана тая тэрыторыя, якая населена беларусамі. Выраз „беларускі ці вызваленчы рух Беларусі“ ён разумае як нацыяналь-