Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

на-культурнае адраджэньне беларускага народу. З Т. Грыбом ён ня меў ніякіх зносінаў на палітычным полі, ніколі і нідзе і нікому ён не казаў, што некаторыя абводы Латвіі ці Латгаліі далучуць, або іх трэба далучыць, да Беларускага гаспадарства, тады калі яно будзе заснавана. Нейкага загаду, каторым забараняецца карыстаньне Дзьвінскай Беларускай Гімназіі картай Беларусі ці падручнікам гэографіі А. Смоліча, ён не атрымліваў. Пытаньне аб непадзельнай Беларусі ў навукова-грамадзкіх беларускіх колах яшчэ ня вырашана і таму ён, Краскоўскі, ня можа нічога пра гэта растлумачыць, наадварот, што датычыцца паняцьця „Непадзельная Беларусь“ ён можа сказаць тое, што тутака разумеецца заходняя Беларусь, каторая ў гэты час знаходзіцца пад Польшчай. Ліст з подпісам „Пятро“ ён, Краскоўскі, атрымаў ад Пятра Крачэўскага, каторы жыў у той час у Коўне. Што П. Крачэўскі разумее пад выразам у сваём лісту пра нейкі хутар і ўсход ён, Краскоўскі, ня ведае.

Мікалаевай, якая ёсьць стараверка, ён казаў, што, калі пры перарэгістраваньні вучняў зьбярэцца давольны лік вучняў-старавераў, дык тады яна мейсца атрымае. Пазней яна атрымала мейсца вучыцелькі ў расійскай школе.

А. Якубецкі ягоная асабістая і глыбокая пэўнасьць па пытаньням аб межах будучай Беларусі ёсьць тое, што ў склад Беларускага гаспадарства ня можа вайсьці ні адна частка сучаснае Латвійскае тэрыторыі. Яму зусім нічога ня ведама аб тым, на якім пункту гледжаньня трымаліся і трымаюцца ўсе беларускія грамадзкія і палітычныя арганізацыі па пытаньню аб будучай Беларусі. Гэографію Беларусі ў сярэдней школе ён выкладаў па падручніку гэографіі А. Смоліча, II выданьне, 1922 г. Гэты падручнік гэографіі быў таксама ў вучняў. Гэографію А. Смоліча, II выданьне 1922 г. ён бачыў у складзе Гімназіі ў 1923 годзе ў невялікім ліку экзэмпляраў. Па гэтай гэографіі ён не выкладаў. 8 маляваных ад рукі карт запраўды знойдзены ў яго пры вобыску. Гэтыя карты ёсьць клясовая праца вучняў