Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

блізкай будучыне будзе адабрана, і пашыралі часопісь „На чужыне“, у каторай ёсьць покліч да беларускага жыхарства с аружжам у рукох паўстаць на барацьбу з акупантамі Беларускага гаспадарства, паміж імі і з Латвійскім Урадам, г. зн. у цяжкім злачынстве, прадугледжаным 21 пункту 1 частцы 102 артыкулу Улажэньня аб карах.

М. Іваноў, што ён у 1923-24 вучэбным годзе ў Люцынскай беларускай сярэдняй школе вучыў вучняў сьпяваць беларускі рэволюцыйны гімн паказываў ім вышейпамянутую часопісь „На чужыне“, у каторай зьмешчаны покліч да беларускага жыхарства з аружжам у рукох паўстаць на барацьбу і сілай адабраць ад Латвійскае Дзяржавы тэрыторыю Дзьвінскага, Рэжыцкага, Люцынскага і часткова Ілукштанскага паветаў і далучыць іх да Беларускае Дзяржавы, г. зн. абвінавачываецца ў злачынстве, прадуглежаным у 1 пункту 1 часткі 130 артыкулу.

На падставе 200 артыкулу закону аб крымінальных працэсах, выдадз. у 1914 годзе, і закону аб Латгальскіх судах ад 14 лістападу 1920 г., судовы разгляд гэтае справы належыць Латгальскаму Вакружному Суду.

Складзены 4 сьнежаня 1924 г., Дзьвінск.
Таварыш Пракурора (подпіс).

Авінавачываныя ня вызнаюць сябе віннымі.

Чытаньне абвінавачальнага акту зацягіваецца больш як на гадзіну, ня гледзячы на тое, што Сэкрэтар Суда. гр. Якуб Ванаг, чытае дужа шпарка.

Абвінавачываныя ўважліва ўслухіваюцца ў словы незнаёмае ім латыскае мовы. Перакладу абвінавачальнага акту ня робіцца, бо абвінавачываныя сваімі сродкамі ўжо даўно зрабілі сабе пераклад і маюць яго цяперака на рукох. Заля Суда перапоўнена публікай, якая дапушчаецца толькі па білетам.