Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

Лат- гімн. Сярод настаўнікаў на толькі ня чула яна ніколі ніякіх гутарак аб беларускім сэпаратызме ў Латвіі, ці аб тым, што Дзьвінск і іншыя гарады Латгаліі павіны адыйсьці да Беларусі, але наагул гутаркі ніколі не перахадзілі на палітычныя тэмы. Аб існаваньні патаемнае беларускае арганізацыі, якая паставіла саба мэтай далучыць частку Латгаліі да Беларусі ёй нічога не вядома.

Сьведка Л. Озолін,

той самы Інспэктар пачатковых школ Дзьвінскага павету, які толькі праз тры гады ўбачыў беларускія мапы, вісеўшыя ў падуладных яму беларускіх школах пачынаючы з 1921-22 вучэбнага году. Гаворыць вельмі голасна. Раскачываецца і размахівае рукамі. Уражаньне такое, што сьведка, перад тым як ісьці ў Суд „падмацаваўся“ для лепшага настрою. Падрабязна паўторывае ўсё тое, што паказываў на папярэдніх дапросах у сьледавацеля і што вядома ўжо па акту абвінавачваньня.

Сьведка М. Сьветлічны,

аўтор пісьма да гр. І. Краскоўскага, у якім сказана: „Атрымаў ліст з Вены і Львова, у якім пішуць, што дух і настрой вельмі добрыя, шмат надзей. У што гэта толькі выльецца“. Сьведка — украінец, вядзе перапіску з украінскімі дзеячамі, і пісаў гр. І. Краскоўскаму, з якім знаёмы яшчэ па працы Краскоўскага сярод украінцаў, аб украінскіх справах. Беларускімі справамі сьведка ня цікавіцца і з імі не знаёмы. З І. Краскоўскім мае цяперака зносіны па некаторым грашовым справам. Гэта старыя разрахубы, з часу пабыту І. Краскоўскага на Каўказе ў Грузіі, дзе сьведка пазычаў І. Краскоўскаму грошы на падарожжа да хаты.

Сьведка М. Дзямідау

дае паказаньні, якія вельмі разыходзюцца з першапачатковымі паказаньнямі ў сьледчага. Знаёмы