Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

з дапамогай гэтае масы дасягнуць далучэньня Латгаліі і часткі Ілукштанскага павету да непадзельнае Беларусі.

У Я. Краскоўскага знойдзена: 1) ліст Прэзыдэнта Беларускае Рады Пятра Крачэўскага да таго самага Краскоўскага, напісаны 25.6.23 году, у якім Крачэўскі паміж іншым кажа, што „ўсход просіць нас трымацца, на колькі толькі магчыма і дапамагчы ім далучыць усходнія землі да іх хутара, што навокол цэнтру трэба аб‘яднаць усё, што ў нас ёсьць, і аб‘яднаным фронтам дасягнуць незалежнасьці“; 2) ліст міністра-прэзыдэнта Беларускае Народнае Рэспублікі да таго самага Краскоўскага, пісаны 12 сьнеж. 1923 г., у якім паміж іншым сказана, што са ўсіх цэнтраў Дзьвінск таксама мае значэньне цэнтру і што пасьля паўгоду будзе адзіны фронт Вільня — Прага — Дзьвінск — Коўна.

В. Пігулеўскі ў пачатку 1924 году быў у Рызе ў Расейскім Радавым пасольстве за кнігамі праф. Карскага і там яму было прапанавана заняць у Маскве адказнае мейсца.

Курсантке К. Мікалаевай Я. Краскоўскі сказаў, што мейсца вучыцеля атрымае толькі той, хто набярэць больш дзяцей у беларускую школу. Так як яна гэтага зрабіць не магла, дык і вучыцельскага мейсца не атрымала.

У восень 1923 году, калі А. Васільеў умясьцёх з Э. Асанавым і беларускім палітычным дзеячом Балдоўскім нелегальна перайшлі літоўска-латыскую мяжу і явіліся ў Дзьвінск да В. Корці, апошні Васільеву сказаў, што ў іх, г. ё. у Корці і ў другіх яго таварышоў ёсьць свая беларуская арганізацыя, у якой працуе і паўкоўнік Езавітаў. Уся прапаганда беларускага руху праходзіць праз беларускія школы пад маскай разьвіцьця культуры.

Стараньнямі таго-ж Езавітава для беларускіх школ запрошаны з Літвы нацыянальна-сьвядомыя беларусы, памянёныя П. Мядзёлка-Грыб, А. Якубецкі, як і Я. Краскоўскі, С. Казека і П. Жэрдзі. Школьны пэрсанал акрамя тых папаўняўся яшчэ мясцовымі таксама сьвядомымі