Старонка:Беларускі тэатр.PDF/38

Старонка праверана

Стораж (aulicus) адказвае яму папольску:

Ja wiem, lecz tobie darmo nie powiem, Iwanie.

Іван:

Прашу цябе, скажы мне, міласьцівы пане!

Aulicus задае Івану розныя пытаньні, на якія той яму адказвае, а ў канцы aulicus у кароткіх словах аб’ясьняе зьмест п’есы. Іван пытаецца:

— А ці будзець-жа чорт з рагамі?

— Będzie i ten… — адказвае яму aulicus і ў той-жа мамэнт выскаквае з-за куліс Чорт ды пачынае чапляцца да Івана і ганяцца за ім (як і ў сярэднявечных камэдыях чорт часам забягае са сцэны да публікі):

— А вось я бес, сызматыцкі сын!

Іван:

— Ідзі-ж, чорце, ад мяне да беса.

Чорт:

— Я цябе люблю.

Іван:

— Ды я цябе ня люблю[1].

Трэба думаць, што клопат мужыка — schysmaticus’а, якому трудна адчапіцца ад

  1. Морозовъ. Исторія русск. театра.