Старонка:Беларусь лапцюжная (1927).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

— Ой, ў бары, бары
Грае скрыпанька,
Цяпер пройдзе ўсё
Гора-ліханька.

— Ой, ў бары, бары
Б‘юць цымбалікі,
А жыцьцё цяпер
Нібы баль які…

Куды-ж гэта дзелася ліха,
Што сьпевам ня плачуць бары…
У пушчы ня выюць зьвяры…
Ціха ў гаю… ціха…