паводлуг Бога і сумленьня павінны-б памагчы адчыніць цёмнаму народу вочы" да лепшых адносін да
гэтых "простых людзей".
Але значэньне
твораў Марцінкевіча яшчэ і ў
тым, што паэта простымі беларускімі народнымі словамі, роднаю моваю маляваў абразы беларускае прыроды, звычаі, погляды і думкі беларускага народу.
„Боршч з саланінай на стол паявіўся,
Кісла верашчака за ім з каўбасой,
Грэцкімі блінамі абрусок пакрыўся,
А далей крупнік з парасём стралой
Ляцеў у талеркі: вячэра сьвятая!
Бядзялася тут-жа лямешка густая,
Пансак, ягляная са скваркамі каша,
То яда мужыцка! -то пацеха наша!
|
Так апісвае паэта ў „Вечарніцах " беларускую
сьвяточную яду, якая прыгатоўлявалася пры абходзінах абраду „Дзядоў".
У другім вершы простымі словамі выказвае пагляд цёмнага беларускага селяніна на пануючы над
ім уціск "паноў" і думку аб характары патрэбнае
селяніну волі:
"Вясна голад перапала,
Ані солі, ані круп:
І скаціне корму мала,
І самому ані ў зуб.
На палацях дохнуць дзеці,
Жонка тры дні з дуру п'ець,
І даўно парожна ў клеці,
І парожная асець.
Каліта ляжыць пад лаўкай,
А пры ёй парожны гляк; -
Ад Каляд мы з кумам Саўкай
Паціралі ў губе смак.
Але гора-ужо спаўгора;
Цыц, нябога! трошкі цыц!
Вось нам вольнасьць дадуць скора
І, як птушкі, будзем жыць.
. . . . . . . . .
Будзем роўныя з панамі,
Самі будзем мы паны,
І гарэлку піць збанамі,
І гуляць так, як яны.
|