помаччу ў беднаце, суседзі, заахвочваючыя адзін перад адным да пераходу беднага ў іхнія, чужыя для яго, хаты. Гэтыя суседзі — ніхто іншы як усходнія і заходнія народы — суседзі Беларусі, польскія і маскоўскія нацыяналісты, вёўшыя барацьбу за найбольшае выкарыстаньне цёмнага і беднага Беларусскага народу.
Але і тут паэта верыць у нацыянальную сьвядомасьць Беларускага народу і сьмела кажа ад яго імя:
„Я ня кіну хаты, хоць вы мяне рэжце, |
Творчасьць Богушэвіча ня толькі складаецца з абразоў цяжкое нядолі, але яна багата цэлым радком жартліва-сатырычных твораў, як напрыклад: „У судзе“, „У вастрозе“, „Здарэньне“, „Быў у чысцу", „Дзе чорт ня можа, там бабу пашле“, а таксама чыста гістарычна-бытавых, як „Хрэзьбіны Мацюка“, „Кепска будзе“, „Хцівец і скарб на Сьвятога Яна“ і інш.
Выстаўляючы на паказ народу ўсе гэтыя абразы ў іх праўдзівасьці, хоць моʻ і вельмі цяжкой дзеля разгляду, Богушэвіч стараўся ўнясьці сьвет у цёмныя курныя хаткі і загаварыць у сэрцы, што бʻюцца пад шэрымі апраткамі. З страшэннай жальбою ён кажа:
„Ой, нашто-ж мне дана тая мая мова, |