Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/15

Гэта старонка была вычытаная

Каб на тое слова ды людцы зрадзелі,
Так як тыя дзеткі на сьвятой нядзелі;
Каб-жа тое слова ды людцоў зьяднала,
Каб на тое слова ворагаў ня стала,
Каб людцы прызналі братоў ды братамі —
Дзяліліся доляй і хлеба шматамі“…

|}

Але зараз-жа праконваецца паэта, што адраджэньне людзкіх душаў і зьнішчэньне нізкіх інстынктаў аказваецца ня лёгкай працай, бо

„Даўней, кажуць, Праўда на сьвеце хадзіла,
Жабруючы-ж зьмерла, а людцы схавалі,
Камянем накрылі, зямлю пааралі,
Каб ня чуць, ня ведаць аб ёй ані весьці,
Ды цяпер і кажуць: „Праўда ў небе дзесьці!“
Ды пашлі-ж ты, Божа, Праўду сваю тую
З неба на зямельку сьлязьмі залітую!
Пасылаў ты Сына, яго не пазналі:
Мучылі за праўду, сілай паканалі;
Пашлі-ж цяпер Духа, да пашлі-ж бяз цела,
Каб уся зямелька адну праўду мела!“

Быццам у дапаўненьне да тога, што праўду самі „людцы схавалі, каб ня чуць, ня ведаць аб ёй ані весьці“, Богушэвіч падкрэсьлівае, што „надта за хлебам народ гоніцца, а хлеба дастане, дык і за крамнай вопраткай, і за ляксаванымі ботамі, гоніцца і ўсё маркоціцца!“ І ў гэтай пагоне і маркоце народ сам закінуў і забыў родныя песьні, а замяніў іх прынесенымі з места і з чужыны.

І ось дзеля заахвочаньня да ўспаміну роднае песьні Богушэвіч дае колькі штучных песьняў, думаючы імі, блізкімі па духу да народных беларускіх, замяніць чужыя і паказаць багацьце народнае паэзіі.

„Люлі, сынок, люлі, люлі!
Бо ўжо курачкі паснулі.
Можа будзеш калі панам,
Ці вялікім капітанам,
Людцоў Божых будзеш біці,
Цяжка будзе ў сьвеце жыці;
Будуць клясьці як ліхога,
Прасіць смертанькі ад Бога.
Люлі, сынок, люлі, люлі!
Бо ўжо курачкі паснулі.