Жыцьцё "Нашае Долі" было, аднак, недаўгавечнае: яна была зачынена на 6-ым нумэры за надта востры характар, з якім выказвала праўду ў вочы пачаўшайся рэакцыі.
Але ў адчыняных "Нашаю Доляю" дзьвярах стала постаць "Нашае Нівы" - "люстра душы і думак беларускага народу".
На страніцах гэтых газэт пачынаюць друкавацца творы новых беларускіх песьняроў, песьняроў вышаўшых з самага народу, з вёскі, песьняроў з невялікаю, часта пачатковаю, асьветаю, але з рукамі ў мазалёх. І гэта іхняя паэзія, паэзія мазалістае, але "бяз сказы" рукі дае нам абраз Беларусі на працягу часу ад 1905 году да пачатку вайны ў 1914 годзе.
Беларуская паэзія гэтага часу, носячы характар глыбокага рэалізму і народалюбства, адбівае ў сабе ня толькі асобныя абразкі прыроды Беларусі, або думкі і погляды беларускага народу, але выяўляе у сабе ўсю ідэю адраджэньня Беларусі. Гэта ідэя найлепш вылажана паэтам Янкам Купалаю ў яго вершы, стаўшым беларускім нацыянальным гымнам:
А хто там ідзе, а хто там ідзе |
І запраўды ўвесь Беларускі рух зводзіцца да таго, каб, прабудзіўшы нацыянальную сьвядомасьць сярод самога народу, дабіцца для "пагарджаных“ і "сьляпых" права "людзьмі звацца". Дзеля гэтага і