Асабліва-ж гэткае каханьне чуецца ў песьнях тых паэтаў, якія злою доляю сваёю павінны былі пакінуць родныя загоны і жыць далёка ад іх у чужыне.
Паэтэсса Цётка, змушаная дзеля цяжкае хваробы — сухот пакінуць Беларусь, у далёкай чужыне бачыць свой край, ловіць кожную вестку з Беларусі і ўсе свае песьні запаўняе думкамі аб Бацькаўшчыне.
„І душна, і цесна, і сэрца самлела |
Іншыя песьняры толькі падчас разлукі з родным краем пазнаюць самі ў сабе тую вялікую любоў, якая захавана ў іх сэрцах да роднае зямлі і сумам поўніцца іх шчырая душа за тое, што раней не маглі пазнаць у сабе гэтага каханьня.
Паэта Алесь Гарун, адбываўшы Сібірскую ссылку аб гэтым так пяе:
„Чаму з маленства, з урадзэнства,
Ня ўмеў, як маці, шанаваці
То-ж я з тваёю ключавою
|