І холад і голад
У хатцы вітае,
А праца і молат
Мне моц адбірае!..
Гэй удару-ж я, удару!
Гарно раздзьмухну,
Сагну, загартую
Я сэрца -касу!
Я праўду і волю кахаю - люблю
І молатам лепшую долю кую!
("Песьня каваля").
|}
У гэткіх словах хоча Т. Чарнышэвіч выпеяць
сваю нацыянальную працу па адбудове Беларусі.
І як бы адгалосам на гэткую песьню чуюцца
песьні поўныя жальбы на пануючую цемру, на тыя
варункі, што трымаюць увесь народ у страшэннай
цямноце. Адны з песьняроў свае думкі выліваюць
у форму хаценьняў. Напрыклад, паэтэсса Цётка у
вершы "Я хацела б" кажа:
"Хацела б быць зярнём пшаніцы,
Упасьць на ніўкі вёскі,
Зазалаціцца без мятліцы,
Даць хлеб смачнейшы трошкі!
Хацела б быць я рэчкай быстрай,
Абегчы родны край,
Гдзе напаіць, а гдзе скупаць,
А гдзе ўтуліцца ў гай;
То зашумець, то зашаптаць,
То стаць ў салодкім сьне,
То узноў сарвацца, ўзноў гуляць,
Агнём кіпець у дне,
Ды так разгрэцца і спеніцца,
Каб у неба хваляй здаць,
Украсьці сонца, ўзноў спусьціцца,
Больш сьвету людзям даць!
Усё прыгорнуць у дарозе,
І каплю шчасьця й долі ўліць,
Усюды думаць аб народзе
І родны край усюды сьніць,
Пасьля разсыпацца расою
Скрось на галінках, на лісткох
І так абняціся з зямлёю
Каб нас ніхто разьняць ня мог?
. . . . . . . . . . . . . . .
|