Або ветрам абярнуся,
Ды над сьветам палячу,
Цёмным віхрам закручуся,
Ўверх на месяц загляну.
З усей сілы і размаху
Горкай скаргай ў зьвезды здам;
Сыпнуць іскраў сноп ад страху,
Задрыжыць аж месяц сам!..
— Хто ты, скуль ты, чаго хочаш?
"Чаго выеш і шуміш,
"То праз сьлёзы нам рагочаш,
"То гарыш ўвесь і дрыжыш?!".
— Я - пасланец, вецер буйны,
Прыляцеў на суд вас зваць!
У нас цёмна, край наш хмурны
Як замёршы, людзі сьпяць...
Я там біўся. я там віўся,
Я ім хаты паламаў,
Але усё-ж я не дабіўся,
Каб народ свой голас даў!..
|}
Другія паэты стараюцца пакрыць гэтую цямноту, ці нат толькі сьвядомасьць аб цямноце, напускною вясёласьцю, скрозь якую ўсё-ж прарываюцца жаласьлівыя і балесныя ноты аб тым, што гора і цямнота не перастаюць пазнаваць.
А. Петрашкевіч аб гэтым пяе гэтакую песьню:
"Скачы браце, у роднай хаце - |
Але-ж сярод васёлага настрою песьні, якім паэта хацеў-бы заглушыць гора, ён ня можа аднак-жа міма-