вольна не папытацца ў сябе, „дакуль будзе цямнота і гора?“, бо занадта вялікі сьлед яны вырылі на беларускім жыцьці. І гэты вырыты на беларускім жыцьці сьлед нагэтулькі глыбокі, што на‘т такія чыстыя песьні, як „песьні каханьня“, носяць агульны рыс агульнага беларускага гора.
Сярод нізкі вершаў Констанцыі Буйло, можна казаць, пасьвячоных толькі маладому жыцьцю, каханьню, трудна знайці такі, у якім бы ня было зачэпляна пытаньне аб агульнабеларускім горы, аб бядзе і нядолі людзкой. Гэтыя рысы чуюцца ва ўсіх яе песьнях:
Адна — ізноў адна, як колас той у полі |
Гэткае адзіноцтва датычыць ня толькі аднае песьняркі, але і ўсяго беларускага народу, толькі крыху ў іншым характары. Беларускі народ у сваім хаценьні дабіцца, каб „людзьмі звацца“ астаецца толькі сам з сабою, бо іншыя братнія суседзкія пляменьні; ня толькі ня выказвалі яму ў гэтым спагаду і помачы, але наʻт усімі сіламі стараліся задушыць у ім гэты сьвяты парыў да вызваленьня.
Кожнае адраджэньне народу — знача адраджэньне яго культуры, мовы і палітычнага жыцьця. Ось-жа і адраджэньне Беларусі зьвязана гэтак сама з гэты-