мі трыма дзейнікамі. Трэба толькі зазначыць, што ў Беларусі адраджаць прыходзіцца папраўдзе толькі палітычнае становішча, якое Беларусь утраціла сусім; адраджэньня-ж культуры і мовы зьяўляецца толькі далейшым разьвіцьцём, бо як культура беларуская так і мова існавалі і істнуюць, аб чым сьведчаць гістарычныя памяткі, будынкі, літэратура і жывюсенькая мова, якою гаворыць „не адзін міліён“ народу у вёсках, куды экс-беларуская інтэлігенцыя і гістарычныя абставіны загналі яе і з палацаў і з дзяржаўных установаў.
І ось гэтая самая „простая“ беларуская мова хоча вярнуцца ў месцы адкуль яе выгналі, бо ведама, калі хоча жыць сам народ, то павінна жыць і яго душа, а душа народу — гэта яго мова.
Гэтае пытаньне аб роднай беларускай мове, нагэтулькі цяжкое для абруселых або апалячаных беларусаў і, асабліва, для русыфікатараў і полёнізатараў, прыйшоўшых у Беларусь дзеля сваіх толькі выгадаў, што яны ўсімі сіламі стараюцца перашкодзіць разьвіцьцю беларускае мовы і яе ўваходу ў сьвет, як роўнае другім мовам.
І дзеля гэтага зусім справядлівы тыя грозныя балючыя песьні, якія выпяваюць нашыя песьняры гэткім паном.
Янка Купала ў гэткіх словах вылівае свой гнёў:
„Чаго вам хочацца, панове?
Цяпер і вы загаварылі,
|