Гэта старонка была вычытаная
Прыдзіце вы, сьветлыя… Днём сямісонячным
Наша жыцьцё атуляйце!
І цені магільныя з ночнай паганшчынай
Ветрам пускайце!
Прыдзіце вы, шчырыя, сэрцам адкрытыя…
Праўда хай служыць вам мэтай!
І гніль фарысееў і хітрасьць распусьнікаў
Шчэзнуць са сьвету!
Прыдзіце вы, моцныя, бурамі званыя…
Ворагам гібель грыміце!
І з нашай дарогі зыйдуць злыя шкоднікі!…
Хутка прыдзіце!
- („Прыдзіце“).
- („Прыдзіце“).
|}
І гэты кліч не астаўся пустым: — захаваная ў народзе магутная сіла вышла і выявіла сваю волю.
Але перад гэтым прышлося перабыць вельмі цяжкі час вайны і прайці праз калючыя сьцежкі, пакуль ня вышаў Беларускі рух на шырокі шлях свайго жыцьця.