Чародным этапам разьвіцьця і пашырэньня Беларускага руху зьяўляецца час ад пачатку Сусьветнае вайны ў 1914 годзе да революцыі ў Расеі ў 1917 годзе.
У гэты пэрыод беларуская красная пісьменнасьць, узыйшоўшая да 1914 году на шырокі шлях свайго разьвіцьця і зацікавіўшая за кароткі час ад 1905 г. беларускае, а такаж і іншае грамадзянства сваім хараством, арыгінальнасьцю і рознакалёрнасьцю сваіх тэмаў і складу, перажыла яшчэ адзін этап свайго разьвіцьця і ўзбагацілася новымі для сябе тэмамі.
Гэтая вайна, гарматнія стрэлы ў якой хоць і змоўклі ў сучасны мамэнт, але насьледак яе — людзкі стогн чуецца па ўсім сьвеце і дагэтуль, мае вялікае гістарычнае значэньне ў жыцьці беларускага народу, а дзеля гэтага зусім зразумела, што павінна была зрабіць вялікі ўплыў на думкі, погляды і разуменьне тых людзей, якія былі правадырамі народу — ягоныя песьняры-паэты.
Выказ і мена думкамі беларускіх песьняроў на страніцах беларускае прэсы ў, разрэзанай фронтам на дзьве часткі, Беларусі, а таксама і ў калёніях беларускіх, заснованых уцекачамі па далёкіх кутох Расеі, дае нам характарыстыку псыхічнага настрою самога народу ў выжэйазначаны час.
Найвялікшы культурны асяродак Беларускага руху ў пачатку вайны — часопісь „Наша Ніва“, згуртаваўшая ў сваёй рэдакцыі і супрацаўнікох найлепшыя і найбольш арганізаваныя беларускія сілы, ў першых-жа днёх вайны зварочваецца да беларускага народу з гэткімі словамі:
„Калі неба закрываюць грымотныя хмары, калі ідзе на нас вялікае няшчасьце, мы павінны перш за ўсё старацца быць спакойнымі, дужымі і ператрываць усё… Чым-бы вайна ніскончылася, колькі-бы людзей не ўзяла яна на ахвару, народы астануцца,