Гэта старонка была вычытаная
Зуб — за зуб, за вока — вока …
Як і сказана ў прарокаў,
- Усё свой к гэтаму шлях знача,
- Што так будзе — не іначай,
- Бо шукаць ўжо праўды нечым,
- Толькі порахам ды мечам.
.......
Так усё горшы ад граніцаў
Ад далёкіх слых імчыцца;
Што раз болей менш надзеі,
Што віхор гразу разьвее.
- Чуткі йдуць, плывуць журбою,
- Родны краю, над табою,
- Ты-ж ня гніся ў завяруху:
- Вокам бач і вухам слухай.
Хто за славу выйдзе з славай —
Тых ня зможа бой крывавы;
Хто за праўду праўдай стане —
Тых сустрэне зьмілаваньне“.
|}
Апошні мамэнт, аднак, ня доўга казаў чакаць на сябе: настаў хутчэй, чымся яго чакалі:
Ад самагубнасьцей дзікіх,
Скрозь сьвету йдзе аружны склік
Устань! устань тачыць штыкі. |