Адважна ў бой рыхтуйся. брат, —
Баяцца нечага крыві, —
Твой прадак выліў яе шмат,
Ты памяць прэдкаў аджыві.
Каня буланага сядлай,
У стрэльбу крэпка ўбі набой
І, блаславіўшы бацкаў край,
Едзь па загаду ў грозны бой
Як дасьцігнеш чужацкіх гонь,
Патопчаш ворагаву рунь, -
Ты матку -бацькаўшчыну ўспомнь.
І ў бок кінь вокам сваіх пунь.
А чалавечае на цэль
Жыцьце узяўшы на прасьцяг,
У грудзі сьвенчаная стрэль,
Адно ня сцэль ў крыж на грудзях,
Адважна ў бой... Вайна войну
Спладзіла, хай-жа бітва йдзе
За шчасьця лепшаго вясну,
За волю, вольнай грамадзе.
Аб долі роднай стараны
Нам сьведчыць не адзін курган,
Дзе дрэмлюць слаўныя сыны,
А страж дзяржыць ноч ды туман".
(„Склік").
|}
На гэты склік пашлі і сыны Беларусі разам з іншымі народамі толькі ціха, з вялікай жальбою, праводзілі іх сем'і, ціха праводзілі думкамі братоў браты, закінутыя доляю ў далёкую чужыну:
Браце мой любы! Ідзешь на вайну?... |