Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

Зыходзіш ты туды, скуль ня прыходзяць,
Але сваіх не забярэш сьлядоў...
О, год! такіх, як ты, час рэдка родзіць!
О, год! ты першы гэткі з між гадоў!
Прыйшоў не з згоды і свабоды весьцяй
І -не узьвялічыць праўду між людзьмі
Жыцьцём мільёнаў ты прышоў затрэсьці,
Шлях вымасьціць свой трупамі, касьцьмі.
Касьцьлявай зморай з гібелі сталецьцяў
Ты, як пракляцьце, будзеш вызіраць,
І будзе маці страшыць табой дзеці,
Ды клікаць той - хто ўздумае ўміраць.
Не забіваці“ - ты стрывожыў права,
На сэрца і душу наклікаў цьму;
Людзей на зьвераў пошасьцяй крывавай
Ператварыў і здаў насьледніку свайму.
Га! Хай-жа льецца кроў, дымяць пажары,
Няхай пад крыжам плача сірата.
Крывавы бог крывавыя ахвяры
Сабраць павінен з сьвету да чыста.
Аж прыйдзе іншы год з рукою лёгкай
Аглядзіны рабіці новых дзён,
Дзе меч нявідзімага бога-Рока
Напіша бязкрывавы свой закон.
(,1914-ты").

Так у лепшую будучыну верыў ня толькі Янка Купала, але і ўвесь беларускі культурны асяродак "Наша Ніва", а за імі і ўвесь народ. Яны казалі што "хоць-вайна" з яе страшэнствамі прымарозіла маладыя ўсходы, хоць багата рабочых рук адарвала ад роднае нівы і паставіла ў рады войск хоць агульны застой стрымлявая ўзрост беларускага нацыянальнага руху, - мы верым у сілу і моц культуры, каторая адбудуе ўсе страты нашы ад вайны, верым, што мінецца сьцюжа з марозамі, што ізноў заясьнее сонейка, - абы толькі мы самі ператрывалі час ліхалецьця, абы асталіся цьвёрдымі і моцнымі ды не загубілі сваіх найдаражэйшых ідэлаў і нашае веры ў іх".

З гэткімі спадзеямі верай перайшоў народ у новы 1915 год, думаючы, што ён мо і будзе тым пацешыцелем, якога чакаюць.

Але відаць суджана беларускаму народу перажыць ня гэтулькі яшчэ ўсяго.