Пад сонцам хай ўсе людзі, як адзін народ,
Жывуць у царстве згод!
Ой, Божанька, хай прыйдзе сон сьвятых прарокаў,
Аб шчасьці на зямлі, што вырасьцець высока,
Аб тым, што востры штых у плуг перакуём,
А меч будзе сярпом...
("Ой, Божанька...").
|}
І быццам-на гэткую мальбу на народ скідаецца
новае гора: пачынаецца вялікая вандроўка народу і
уцёкі з родных хат і палеткаў, каб на чужыне
бацьком загубіць сваіх дзяцей, дзяцём бацькоў і г. д.
Калі 1914 год ня згладзіцца ў памяці народнай
як пачатак сусьветнае вайны і агульнага няшчасьця,
то аб 1915 году заўсёды будуць напамінаць народу
тысячы магільных капцоў, што размясьціліся бы
прысады, абапал усіх чугунак і шляхаў, спалёныя
вёскі і жыцьцё ў чужыне.
І гэты новы матыў так сама знайшоў адбітак і
ў беларускай паэзіі ў песьняра Цішкі Гартнага.
Перайшоў- перабег над старонкай маей
Нябывалы даўно, нячуваны віхор
І заліў, як вадой, зямлю сльёзкай з вачэй
І спугнуў -страсянуў больлю нутрыны гор.
Як дарожкі вядуць быццам ралкі бяроз-
І сюды, і туды, удаўжкі, ўпапярок-
Ад зямлі да нябёс-лёскат дробных калёс
Цяжкі енк аддае ад зямлі да аблок...
Паглядзіш - доўгі цуг... густы сум давіць твар.
У сяродку, у душы, нязвычайны спалох...
І людзей, і жывёл, як на небе тых хмар;
Што пусьціў пагуляць разгнявіўшыся Бог.
На людзях адабіт дзікім выглядам страх
Крокам спугным які у пуць няверны жане,
Кроў застыла з пяском на мазольных нагах,
Адранцьвела істота ў пякельным агні
Што прайшлася ў мамант вышла з памкі зусім.
Ды нашто азіраць калюшковую пуць?
Хай зьядае агонь хаты цёплыя ім-
Трэ забыць пра той час іх вярнуць...
Там ня хаты адны -там і гумны стаяць,
Паміж хатак садкі, за гуменцамі луг;
А шчэ далей, за луг, -там дубровы наўкруг
Апінаюць наўкол, як вянком сенажаць.
І раўчук у ліпняку, ды лазінкі над ім-
|