З гэткім матывам, з гэткаю песьняю кончыў народ 1915 год і распачаўшы кончыў і 1916 год.
Часамі калі-некалі сярод агульнага стогну даносіўся крыху іншы тон песьні, рысуючая або абразок з самае пазыціі, з самае бітвы, або тугу да роднае хаты, ці проста малітву аб хутчэйшым канцы
усусьветнае бойні.
Але чуць уціхне песьня-малітва — узноў чутны гарматнія стрэлы і людзкі стогн і тыя ж балючыя тоны у іншых песьнях.
„Шчабячы ты, салавейка,
У зялёным гаю,
Калі родная сямейка
Сірацее ў краю.
Калі горка сьлёзы роніць
Матухна па сыну,
Хай твой сьпеў тугў разгоніць,
Хай нядоля згіне.
Калі дзеткі просяць таты,
Каб ішоў да дому:
Дзе грымяць усё гарматы,
Льгі няма нікому.
Калі родная сястрыца
Моліцца за брата…
Ці ня годзе сьлёзам ліцца, —
Хай настане сьвята.
Шчабячы ты, салавейка,
Пей аб супакою,
Як чульлівая жалейка
Раніцай ціхою.
Залівайся сьвістам-песьняй,
Цеш матулю, жонку;
Цеш сіротак, што балесьне
Тужаць бяз прытулку.
Шчабячы ты на сьвітаньні,
Як узыйдзе сонца,
Хай хутчэй спакой настане
Ў родненькай старонцы.
(„Шчабячы ты, салавейка“).
|
Гэткую песьню словамі Андрэя Зязюлі узноў заводзіць змучаны народ, бо штось трывожнае начыналася па ўсім краі.