Пачаліся з вусн у вусны перадавацца весткі аб замірэньні, што быццам пачаліся.
Але народ, помнячы што кроў людзкая не прападае дарма, прачуваў, што замірэньне можа быць здабыта толькі самім народам.
Пясьняр Якуб Колас іменем усяго народу дае востры адказ тым, хто пачынаў клапаціцца пра ліквідацыю вайны, якая за два з паловай годы не прынясла народу нічога апрача мукаў і ран.
„За што лілася кроў людзкая? |
Гэткія матывы-напевы песянь складаліся сярод трывожнага канцу 1916 году.
Многа з гэтых песень ні дачуліся мы, многа з песень закінуты і забыты цяпер, бо з 1917 годам, прынёсшым радасныя весьці аб волі, распачаўся новы этап жыцьця Беларусі, а спыненая на ўсходнім фронце вайна, перастала даваць гэтыя жудасныя матывы для беларускае паэзіі.