Вялікія ваенныя разгромы расейцаў у 1915— 1916 г. г. і адход усіх арміяў на Усход, вызваўшы страшэнны маральны упадак духу і вялікае нездаволеньне зацягваньнем вайны з аднога боку і эканамічную разруху і падаражэньне емінных прадуктаў і вырабаў першае патрэбы з другога боку, былі прычынаю таму, што у Расіі пачалася вельмі шырыцца рэволюцыйная агітацыя.
У сувязі з гэтым змоцнілася ўрадовая рэпрэсія проці ўсяго, што выяўляла з сябе лібэралізм і дэмократызм, а яшчэ больш проці ўсяго таго, у чым чуўся зрост нацыянальнага, не расійскага, духу.
Гэтыя рэпресії, найперш адчулі на сабе заходнія і каўказкія „інородцы", як найбольш знайходзючыеся пад уплывам фронту.
Такім парадкам, "вольныя" з маніфэсту Мікалая Мікалаевіча палякі, а яшчэ болей „ сэпаратысты“ беларусы і ўкраінцы - на заходзе і поўдні Расіі, і армяне і грузіны — на Каўказе, перш за ўсіх пачулі на сваёй скуры нагайкі ўрадавае рэакціі" і ўсю сілу і моц, на якой трымалася царская сыстэма.
Адразу ж, пасьля заняцьця немцамі Вільні, калі дзякуючы ваенным абставінам, самі сабой павінны былі закрыцца, істнаваўшыя ў той час, беларускія часопісі "Наша Ніва" і „Беларусь", — з часу Маладэчынскага прарыву было забаронена друкаваньне на беларускай мове ў межах Беларусі.
Царскі ўрад зрабіў усё, што мог: ен адняў цэламу народу ягоную мову - правам дужага.
І ось здавалася, што ўсе здабыткі беларускага руху павінны былі загінуць, бо, рэч ведамая, гінуць вінна ўсякая арганізацыя, страціўшая свой культурны асяродак.
Аднак-жа жыцьцёвая энэргія цэлага народу, штучна, сунятая, скора знайшла сабе выхад у Вільні, пад ціжарным ботам нямецкага окупанта, гуртуецца беларуская сіла і выліваецца ў новы