ніабнятнае Расеі, з усіх глухіх куткоў Беларусі, вольныя сыны яе. Яны, скінуўшы супольнай з іншымі народамі патугай царскі п‘едэстал, пачуліся цяпер здольнымі да вялікае і адказнае працы па адбудове свае Бацькаўшчыны на вызваленьню свайго роднага народу.
Мы ўзноў чуем голас песьняра Алеся Гаруна, яшчэ так нядаўна пеяўшага з далёкага Сыбіру свае „Праводзіны", адыходзячаму на вайну брату. Цяпер толькі песьня ягоная чуецца з іншым матывам, з іншым настроем.
Хто сказаў: і я з народам, |
І гэтакі цьвёрды, рашучы голас пачуўся ня толькі ў аднаго Гаруна, не, словамі паэты гаварыў увесь народ, гаварылі ўсе лепшыя ягоныя сыны.
У гэтыя першыя дні революцыі, сьвятыя дні заплаты народу „Воляй“ за соткі год пранесенае няволі, кожын хацеў як мага галасьней выказаць сваю пастанову, сваю прысягу на вернасьць здабыткам рэволюцыі, на вернасьць многапакутнаму народу.
Гэтыя дні — гэта першае каханьне, калі кожнае выказанае слова, кожная думка, хоць з часам мо‘ й нязісьціўшаяся, або і зьменная, — былі шчырасьці і праўды дзяцьмі. Ні адно слова гэтага пэрыоду ніколі ня было і быць не магло выказана фальшыва, — бо гэта былі песьні першага, сьвятога каханьня ўваскросшае старонкі, а гэткія песьні, вырываючыся з глыбі сэрца й душы, ня могуць быць маной.