„Над гонар і славу,
Над чары каханьня,
Народную справу
Ў перекананьня,
Што розум дыхтуе,
Заўсёды я волю,
Ня здраджу ніколі.
Хай хмара навісьне
Над соннай зямлёю,
Хай гора прыцісьне
Залезнай рукою, —
Я роднае мовы
Ня кіну ў нядолі,
Ня здраджу ніколі.
Бушуе хай бура,
Віхор хай злуецца,
Хай вецер панура
Завые на рэчцы, —
Я роднага краю,
Што рвецца да волі,
Ня здраджу ніколі.
Хай гром з пярунамі
Грыміць і страляе,
Маланка агнямі
Хай бліскае, зьзяе, —
Свайго я народу,
Бяз хлеба і солі,
Ня здраджу ніколі.
Хай срэбра, дукаты
Мне сыплюць пад ногі,
І скажуць: „Багаты
Будзь, кінь род убогі!“
Я плюну з пагардай,
А роду і волі
Ня здраджу ніколі.
Да самага скону,
Усякім прымусам
І сіле прыгону,
Скажу: Беларусам
Павек астануся,
Свае ўласнай волі
Ня здраджу ніколі!“
(„Ніколі“).
|
Гэткую песьню каханьня да роднае краіны пяе Андрэй Зязюля, веручы моцна, што яна знайдзе сабе одгалос у іншых братніх сэрцах.