Революцыя вызвала на родную ніву узноў усе здаровыя сілы, якія былі нейкі час прыгнечаны страшэнствамі вайны. Кожын з працаўнікоў, чуючыся быццам адрадзіўшымся і бяручыся да працы з вялікай ахвотай, усё-ж ня можа забыцца тых няпрыглядных абразоў нядаўнае мінуўшчыны, ня можа пазбыцца тых сумных, жаласьлівых матываў, якія праз гады няволі ўрэзаліся ў ягоную памяць і душу.
Дык няма дзіва, што ў песьнях беларускіх пісьменьнікаў, выпяваных у дні рэвалюцыі чуюцца і старыя сумныя напевы - "напевы жальбы і пакуты“.
Можна сказаць наʻт больш, — гэтыя сумныя напевы пераважваюць іншыя, бо агульны тон маладое беларускае літаратуры, -як кажа ў адным з сваіх артыкулаў Антон Новіна, -тон сумны, жалобны".
"Зусім, як у народных песьнях нашых, дзе пануе сум, туга, жаль.
"Ня дзіва: усё гэта -адгалоскі таго жыцьця, якое доля судзіла нашаму народу, жыцьця цяжкага, пакутнага.
"Песьняры зачаплялі весялейшыя струны адно тады, як апявалі вечнае хараство прыроды. Калі-ж зьвярталі свае вочы да спраў штодзенных гарката і жаль напаўнялі іх душы і праходзілі чырвонай ніткай у іх песьнях".
Вось чаму Янук Журба ў першых днёх „Волі" не пяе нам гымну революцыі, а зварочуе наш слух на матывы незаціхшае вайны.
"Як добра і шчасна увокал, як глянеш: |